За 5 гадоў колькасць выбаршчыкаў у Беларусі зменшылася на 164 тысячы
У выбарах прэзідэнта Беларусі можа прыняць ўдзел 6 844 932 выбаршчыкаў. За пяць гадоў колькасць беларускіх выбаршчыкаў зменшылася на 164 тысячы.
Цэнтрвыбаркам апублікаваў даныя аб колькасці выбаршчыкаў у Беларусі. Цяпер іх налічваецца каля 6 млн 845 тысяч. На мінулых прэзідэнцкіх выбарах у 2015 годзе іх было 7 млн 8 тысяч.
Такім чынам, беларускі электарат скараціўся на 164 тысячы чалавек.
Больш за ўсё выбаршчыкаў цяпер пражывае ў Мінску — больш за 1 млн 241 тысяч. Тут колькасць грамадзян, якія маюць права голасу, таксама скарацілася, хоць раней назіралася тэндэнцыя да росту, мабыць, за кошт унутраных мігрантаў. Калі на выбарах у мясцовыя Саветы дэпутатаў у 2014 годзе ў спісах выбаршчыкаў значыліся 1 млн 279 тысяч чалавек, то ў 2015 годзе ў беларускай сталіцы было больш як 1,3 млн выбаршчыкаў.
Паводле thinktanks.by