У Беларусі новы міністр культуры
Кіраўнік дзяржавы прызначыў Юрыя Бондара міністрам культуры Беларусі, да цяперашняга моманту ён працаваў на пасадзе рэктара Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры і мастацтваў
Юрыю Бондару 44 гады. Ён скончыў у 1997 году юрыдычны факультэт БДУ па спецыяльнасці «правазнаўства», у 2007 годзе — Інстытут дзяржаўнай службы Акадэміі кіравання пры прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «дзяржаўнае кіраванне сацыяльнай сферай».
У 2006 годзе абараніў дысертацыю на суісканне вучонай ступені кандыдата палітычных навук па спецыяльнасці «тэорыя палітыкі, гісторыя і метадалогія палітычнай навукі» ў Акадэміі кіравання пры прэзідэнце Беларусі. У 2009 годзе Юрыю Бондару прысвоена вучонае званне дацэнта па спецыяльнасці «паліталогія».
У Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў — з 2001 года, працаваў на пасадах выкладчыка, старшага выкладчыка, дацэнта кафедры культуралогіі, першага прарэктара. У лютым 2013 года быў прызначаны на пасаду рэктара гэтай ВНУ.
У 2014 годзе быў абраны дэпутатам па Чыгуначнай выбарчай акрузе Мінска, намеснікам старшыні Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў XVII склікання.
Юрый Бондар з'яўляецца аўтарам шматлікіх артыкулаў, дакладаў, навуковых публікацый, вучэбна-метадычных комплексаў.
Да Юрыя Бондара пасаду міністра культуры займаў Барыс Святлоў — з 2012 года па цяперашні час. Прычыны яго адстаўкі не агучваюцца.
Паводле news.tut.by