Самы вялікі страх Пуціна з-за вайны з Украінай

Галоўны страх, які цяпер ёсць у Расіі, — гэта страх трапіць у войска.

c4170000_0aff_0242_c860_08d9f7bf2e1a_cx0_cy41_cw0_w1200_r1.webp

Дарадца міністра МУС Украіны Вадзім Дзенісенка сказаў, што цяпер самы вялікі страх у Пуціна — гэта салдаты тэрміновай службы, якія ваююць на тэрыторыі Украіны. І менавіта таму некалькі дзён запар расійскія ўлады пераконваюць насельніцтва РФ, што іх не збіраюцца прыцягваць да баявых дзеянняў на тэрыторыі Украіны.

Пра гэта ён паведаміў у эфіры інфармацыйнага тэлемарафона.

"Галоўны страх, які цяпер ёсць у Расійскай Федэрацыі — гэта страх трапіць у войска. Цяпер, на самай справе, самы вялікі страх у Пуціна — гэта салдаты тэрміновай службы, якія ваююць на тэрыторыі Украіны. Нездарма, і Пуцін, і Пяскоў, і нават іх генпракурор тры дні запар распавядалі пра тое, што ніякіх салдат тэрміновай службы ва Украіне няма, што ніхто не ваюе. Ім трэба хоць неяк паказаць, што яны не збіраюцца прыцягваць расійскае насельніцтва да баявых дзеянняў", — сказаў Дзенісенка.

Ён дадаў, што цяпер ключавы пасыл расійскай прапаганды  — у тым, каб пераканаць насельніцтва РФ, што яны — не ўдзельнікі вайны, а былі і ёсць толькі гледачамі расійскай тэлевізіі.

"Яны (расійскае кіраўніцтва. — рэд.) хочуць сказаць, што "ёсць вось наша армія, тут будуць нейкія "міфічныя" сірыйцы, і вось яны будуць ваяваць, а ты, рускі народ, не перажывай, ты будзеш глядзець на гэтую вайну ў тэлевізары". Вось гэта вось ключавы пасыл, які робіцца расійскай прапагандай у гэтым кірунку", — растлумачыў дарадца міністра МУС УкраіныВадзім Дзенісенка.

Між тым, згодна з падлікамі ўкраінскага боку, агульныя баявыя страты РФ з пачатку ўварвання Расіі ва Украіну склалі блізу 14 тысяч чалавек асабовага складу.

Паводле www.unian.net