Расійскія нацыяналісты: Віцебск, Магілёў і Гомель былі перададзеныя Беларусі незаконна

Нацыяналістычны расійскі рэсурс «Спутник и погром» апублікаваў артыкул, у якім ставіць пад сумнеў тэрытарыяльную цэласнасць цяперашняй беларускай дзяржавы, — піша "Беларускі Партызан".



c82373f2_c55a_4172_b2eb_4b2986512415_w640_r1_s_cx0_cy10_cw0.jpg

Аўтар — Кірыл Авяр’янаў-Мінскі — у сваёй публікацыі адзначае, што беларуская дзяржава — гэта штучнае фармаванне, сабранае са спрадвечна рускіх зямель.

 

«Усе ведаюць, што ў 1954 годзе Крым незаконна перадалі са складу Расійскай СФСР у склад Украінскай ССР, многія чулі, што ў 1918 годзе да Савецкай Украіны далучылі тэрыторыю Данецка-Крывароскай Савецкай Рэспублікі, аднак мала каму вядома, што ў 1920-х гадах у склад Беларускай ССР сілком загналі Віцебшчыну, Магілёўшчыну і Гомельшчыну, якія раней належалі РСФСР. Віцебск, Магілёў і Гомель былі перададзеныя Савецкай Беларусі як мех бульбы», — піша аўтар на нацыяналістычным сайце. І прыводзіць мапу земляў, якія Беларусь, на яго думку, атрымала незаслужана, «як мех бульбы».

gdb.rferl.org__6508abb0_d3a8_4_88b410794a3ac979ddc855a68ce8c1eb.jpeg

Сутнасць публікацыі зводзіцца да таго, што беларусаў ніколі не было ва ўсходняй частцы краіны, а калі і былі нейкія беларусы, то яны даўно страцілі сваю беларускую ідэнтычнасць: мову і культуру. Аўтар падводзіць ідэалагічную базу да таго, што неабходна перагледзець сучасныя межы. Падобным чынам пачыналася вайна Расіі супраць Украіны год таму.

 

«У апошні час улады экс-БССР старанна раскручваюць махавік „беларусізацыі“, ва ўпор не бачачы, да чаго падобная палітыка прывяла экс-УССР. Мабыць, прэзідэнт Лукашэнка разлічвае на тое, што сёння ў Крамлі сядзяць дакладна такія ж савецкія многанацыяналы, як у 20-х гадах мінулага стагоддзя. Такі разлік, безумоўна, не пазбаўлены разумных падставаў. Але не ўсё так адназначна», — піша аўтар.

 

Ён таксама публікуе мапу таго, як «несправядліва» ўзбуйнялі Беларусь.

 

У артыкуле сцвярджаецца, што «ў бліжэйшы час у Расіі будзе прыняты закон аб неправамернасці перадачы Крыму Савецкай Украіне ў 1954 годзе». Зыходзячы з гэтага паўстане пытанне і ўсходніх зямель Беларусі, бо «заходнія губерні РСФСР былі перададзеныя Савецкай Беларусі ні кроплі не больш правамерна».

 

«Калі тав. Лукашэнка будзе ўпарціцца ў самастойнай „ерасі“, нельга выключаць з'яўленьня народных рэспублік на ўсходзе (а потым, магчыма, і на захадзе) сённяшняй РБ з наступным прызнаннем незаконнасці бальшавіцкіх падарункаў, зробленых БССР у 1924 і 1926 гадах», — паведамляе аўтар у артыкуле.

 

Беларускі гісторык Уладзімір Ляхоўскі пярэчыць. Паводле яго словаў, Віцебшчына, Магілёўшчына і Гомельшчына ніколі не належалі Расеі.

 

«З гістарыяграфічнага, гістарычнага, этнаграфічнага пункту гледжання  казаць, што Віцебшчына, Магілёўшчына, Гомельшчына — гэта частка Расіі, не выпадае. На пачатку 1920-х гадоў рэспубліка была слабая, малажыццяздольная. І, канечне, галоўная мэта была — узбуйненне рэспублікі за кошт усходніх этнаграфічных тэрыторый Беларусі. Не ўсё тады ўдалося, але і зараз, калі вы наведаеце Браншчыну, усходнія раёны Смаленшчыны, пачуеце, што там дагэтуль людзі размаўляюць не па-руску, а на беларускай трасянцы

gdb.rferl.org__a004c3e7_6a80_4_0e0947b0a8b319e39220cd1b53652e5d.jpeg

Уладзімер Ляхоўскі

І ні з якога пункту гледжання — ні з палітычнага, ні з этнаграфічнага — нельга казаць, што гэта была тэрыторыя Расіі. Ніколі. Асабліва ў 1920-я гады, калі большасць насельніцтва складалі сяляне, і яны карысталіся беларускай мовай. Проста не ўсе паветы, якія тады дамагаліся далучыць да БССР беларускія нацыянал-камуністы, былі аддадзеныя ў склад БССР.

Тым не менш, мы павінны ім падзякаваць, бо яны зрабілі каласальную рэч — дамагліся ад Крамля, ад Саюзнага кіраўніцтва далучэння гэтых тэрыторый да Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі».

Рэсурс «Спутник и погром» лічыцца ідэалагічным рупарам расійскіх нацыяналістаў.

www.svaboda.org