На адкрыццё Еўрапейскіх гульняў у Мінск прыляцяць Мядзведзеў і Кадыраў

На адкрыццё II Еўрапейскіх гульняў у Мінск прыляцяць прэзідэнты Азербайджана, Грузіі, Малдовы, Сербіі, а таксама прэм'ер-міністр Расіі Дзмітрый Мядзведзеў і кіраўнік Чачэнскай рэспублікі Рамзан Кадыраў. Пра гэта на брыфінгу паведаміў прэс-сакратар МЗС Анатоль Глаз.

ont.by

ont.by

Акрамя таго, на адкрыццё прыляціць Генеральны сакратар Цэнтральнай Еўрапейскай ініцыятывы Раберта Антаніёні, намеснік Генеральнага дырэктара ЮНЕСКА, Генеральны дырэктар Савета дзяржаў Балтыйскага мора Майра Мора, а таксама больш за сорак кіраўнікоў Нацыянальных алімпійскіх камітэтаў.
 II Еўрапейскія гульні — важнае мерапрыемства, не толькі беспрэцэндэнтнае і важнае для краіны, але і для еўрапейскага кантынента з'яўляецца важным спартыўным форумам. Для нас вялікі гонар, што шэраг дэлегацый будзе прадстаўлены на вышэйшым узроўні, — заявіў Глаз. Ён таксама распавёў, што сёння ў МЗС адбудзецца брыфінг для дыпламатаў аб мерапрыемствах падчас Еўрапейскіх гульняў.
tut.by