Лукашэнка анансаваў датэрміновае павышэнне пенсій «не дзеля нейкіх выбараў»

Кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка распарадзіўся паскорыць раней запланаванае на чацвёрты квартал павышэнне пенсій. Паводле яго слоў, гэта робіцца «не дзеля нейкіх выбараў».

04_dengi_present.jpg

«Я ўчора ўрад папрасіў — указ яшчэ не выйшаў. У нас дзесьці ў чацвёртым квартале планавалі павысіць пенсіі. Тым не менш, я папрасіў, каб перанеслі тое павышэнне сюды. У нас крыху ёсць грошай», — сказаў Лукашэнка, якога цытуе яго прэс-служба.
«Мы павінны ветэранам, пенсіянерам дапамагчы. Наколькі гэта магчыма. Гэта не папулізм, не дзеля нейкіх выбараў, я ніколі гэтага не рабіў», — сцвярджае Лукашэнка.
Лукашэнка анансаваў памер павышэння пенсій не ў беларускіх рублях, а пазначыўшы іх доларавы эквівалент. «Калі ветэраны, пенсіянеры ўздымаюць пытанне, хоць 10-20 долараў, але трэба дадаць зараз, каб вам было лягчэй», — адзначыў ён.
Прэзідэнцкія выбары пройдуць у Беларусі 9 жніўня.
interfax.by