«Экстраны продаж дзяржуласнасці азначае падрыхтоўку эвакуацыі Лукашэнкі з краіны»

У беларускай медыя прасторы разгараецца чарговая скандальная тэма: экстраны продаж так званых «прынадных кавалкаў» беларускай эканомікі. Пра гэта ў сваім тэлеграм-канале піша вядомы расейскі палітолаг Андрэй Суздальцаў.

Андрэй Суздальцаў

Андрэй Суздальцаў

Сцвярджаецца, што Лукашэнка заняўся продажам дзяржаўных прамысловых актываў у пачатку сакавіка, г.зн. пасля правалу расейска-беларускага саміту ў Сочы (22 лютага 2021 года).
Але мы хацелі б нагадаць, што ледзь не кожны год у Беларусі з'яўляюцца чуткі аб прыватызацыі, а то і спісы прызначаных для продажу прадпрыемстваў.
Потым «Беларускае тэлебачанне», падморгваючы, намякае аб пачатку перамоваў, каб потым, праз пару месяцаў паказаць Лукашэнку, які грозна заяўляе, што «прыватызацыі не будзе!». І ўсё замірае да наступнага года…
Прычына такой дзіўнай «прыватызацыі па-беларуску» заключаецца ў простым факце — няма дзяржаўнага сектара ў РБ.
Беларуская дзяржава проста прыкрывае ўласнасць Лукашэнкі і яго клана. Фактычна ўся Беларусь даўно прыватызаваная адным чалавекам.
Вось і 23 сакавіка 2021 года Лукашэнка граў спектакль на тэму прыватызацыі гарбарнай вытворчасці ў пасёлку Гатава, якая ўсё роўна праз паўгода разваліцца, і прыняў рашэнне: «не прадаваць!». Усё гэта выдатна, калі б у беларускага кіраўніка былі б грошы. Але ў гэтага чалавека няма грошай.
Так што тое, што з'яўленне ў чарговы раз тэмы прыватызацыі / продажу беларускіх прадпрыемстваў на першых радках навін з Беларусі было чакана. Прычым зноў з'явіўся спіс з даўно знаёмых яшчэ савецкіх прадпрыемстваў: БЕЛАЗ «Гроднаазот», два НПЗ, МАЗ, МЗКЦ і т. д.
Безумоўна, гэта ўсё абсурд.
1. Тэарэтычна гэтыя актывы можна прадаць, але выручаных грошай не хопіць нават на год. Экстраны продаж мае сэнс толькі ў выпадку падрыхтоўкі эвакуацыі Лукашэнкі з краіны. Тады можна атрыманыя ад продажу сродкі неадкладна вывесці на замежныя афшорныя рахункі і пакаваць валізкі;
2. Аднак, і экстраны распродаж таксама пад сумневам, бо новыя беларускія ўлады, хутчэй за ўсё, не пацвердзяць здзелкі. Гэта ўсё роўна, як купляць кватэру/аўтамашыну ў мужа і жонкі, якія разводзяцца – хтосці абавязкова апратэстуе здзелку.
Паводле udf.name