Арцемій Троіцкі: Лукашэнка пакіне пасаду да канца 2021 года. Калі не, Троіцкі абяцае пагаліцца налыса
Вядомы расійскі журналіст Арцемій Троіцкі ўпэўнены, што Лукашэнка не зможа ўтрымліваць уладу ўвесь гэты год. Калі ён не пакіне пасаду да канца 2021 года, Троіцкі абяцае пагаліцца налыса.
Пра гэта Арцемій Троіцкі заявіў у інтэрв’ю Youtube-каналу «І грымнуў Грэм».
Троіцкі таксама выказаў сваё меркаванне з нагоды этапавання расійскага апазіцыянера Аляксея Навальнага ў папраўчую калонію №2 у Пакрове. Троіцкі лічыць, што Навальнага могуць адпусціць умоўна-датэрмінова, калі «гандаль з Захадам» пройдзе ўдала.
На яго думку, Захад рыхтуе «санкцыі з пекла», і гэта можа пераканаць Крэмль перадумаць адносна Навальнага.