Гурт Sož выпусціў новы сінгл пра вечны горад

Гурт Sož выпусціў сінгл C'est la Vilnia (Сэлявільня) — кароткі нарыс па гісторыі Беларусі апошніх пяці год. Канцэртны баявік з двума вакаламі і структурай «цішэй-грамчэй» у запісе нечакана загучаў як псалмы на darkwave тусоўцы.

soz_selavilnia.jpg

Біпалярная эстэтыка — выразнае размежаванне жывых выступаў і запісаў — застанецца прынцыповай і ў далейшай творчасці гурта. Як і папярэдні сінгл, “Эрас і танатас”, песня мае шчыльны і змрочны саунд, намякае на тое, якім па гуку можа быць альбом, над якім працуюць музыкі. Так гучаў бы танцпляц у зруйнаваным храме. Беларуская готыка.

Фота Mike Baird

Фота Mike Baird

“Апроч эміграцыі фізічнай, унутры нас адбываецца такі ж працэс. Падзеленыя нібы напалову, мы пакідаем частку сябе дома, пакуль другая нашая частка ад'язджае ва ўмоўную Сэлявільню — горад, адкуль не даходзяць лісты. Нам нават прыдумляць нічога не давялося, гэта нон-фікшн, фіксацыя жыцця нас саміх і нашых слухачоў ва ўсіх краінах", — кажуць музыкі гурта.

Фота Mike Baird

Фота Mike Baird

Слухаць сінгл на Spotify, YouTube music, ITunes, Bandcamp.

Жывая прэзентацыя ў Варшаве адбудзецца 16 траўня на падвойным канцэрце, прысвечаным свежым сінглам Scizoryk гурта Relikt і C'est la Vilnia гурта Sož.