Беларусы на «Еўрабачанні» (інфаграфіка)
Візітку IVAN для «Еўрабачання 2016» будуць здымаць у Беларусі 30-31 сакавіка. Для здымак выбраны некалькі мясцін, каб як мага лепш прадставіць нашага артыста і інтэграваць яго ў шоў. У сваю чаргу, у візітку будзе інтэграваны лагатып цяперашняга "Еўрабачання" — дзьмухавец.
Нагадаем, фінал "Еўрабачання-2016" адбудзецца ў Стакгольме 14 мая, паўфіналы намечаны на 10 і 12 мая. Прадстаўнік Беларусі IVAN выступіць у першай частцы другога паўфіналу. Разам з ім за выхад у фінал будуць змагацца выканаўцы з Албаніі, Аўстраліі, Бельгіі, Балгарыі, Даніі, Македоніі, Грузіі, Ірландыі, Ізраіля, Латвіі, Літвы, Нарвегіі, Польшчы, Румыніі, Сербіі, Славеніі, Швейцарыі і Украіны. Усяго ў песенным форуме прымуць удзел 43 краіны. Прамую трансляцыю двух паўфіналаў і фіналу традыцыйна будуць весці тэлеканалы "Беларусь 1" і "Беларусь 24"
Прапануем вам паглядзець, хто з беларускіх выканаўцаў і калі ўдзельнічаў у “Еўрабачанні”, а таксама, хто і як галасаваў за беларускіх удзельнікаў: