Жанчыны сабраліся ля стэлы ў Мінску, каб адзначыць перамогу на фашызмам
Ля стэлы «Менск — горад-герой» праходзіць акцыя жанчын пад назвай «Дзень перамогі над фашызмам». У гэты дзень, 2 верасня 1945 года капітуляцыю ў Другой сусветнай вайне абвясціла Японія — апошні з гітлераўскіх саюзнікаў.
Міліцыянты папярэджваюць, што мерапрыемства несанкцыянаванае, і пагражаюць прававымі наступствамі.
«Увечары страшна выйсці з дому. Карнікі ў чорным катуюць людзей, заганяюць мірных жыхароў у храм і замыкаюць дзверы. Кожны беларус з дзяцінства ведае, як гэта называецца. Фашызм. Нашы бабулі адолелі фашыстаў. Яны ваявалі і партызанілі, стаялі ля станка, лячылі параненых і гадавалі дзяцей. Дзякуючы ім беларусы выжылі як народ і захавалі свае каштоўнасці: чалавечнасць і годнасць. Мы таксама пераможам! Таму цудоўныя беларускія дзяўчаты зноў выходзяць на вуліцы!», — гаворыцца ў паведамленні ініцыятывы Girl Power Belarus.
Паводле Радыё Свабода