За каментар з аднаго слова «Іуда» дворніку з Полацка прысудзілі 2,5 года «хатняй хіміі»
Суд Полацкага раёна і горада Полацка вынес прысуд па крымінальнай справе ў дачыненні да 52-гадовага Аляксандра Ледака, якога абвінавачвалі ў «абразе прадстаўніка ўлады».
Згодна з матэрыяламі справы, мужчына яшчэ ў ліпені 2020 года напісаў пад фотаздымкам бабруйскага міліцыянта Андрэя Камара каментар «Іуда», паведамляюць праваабаронцы.
Па словах
міліцыянта, каментар прычыніў яму «маральныя пакуты, падарваў яго аўтарытэт,
асабістыя прафесійныя якасці, а таксама аўтарытэт органаў унутраных спраў у
вачах нявызначанай групы асобаў». Свае маральныя пакуты пацярпелы міліцыянт
ацаніў у 1000 рублёў.
У выніку
суддзя Андрэй Дзергачоў прызнаў Аляксандра Ледака вінаватым і прысудзіў яму
2,5 года «хатняй хіміі». Таксама суд абавязаў яго выплаціць 1000 рублёў
пацярпеламу міліцыянту.