Выбарчы фарс на плакатах мінскіх анархістаў (фота)

На мінулым тыдні мінскія анархісты расклеілі ў розных частках горада плакаты да мясцовых выбараў. 

anarhisty_vybory_05.jpg


На анархісцкім сайце Прамень, які паведамляе пра гэтую акцыю, гаворыцца: "Мы лічым прадстаўнічую дэмакратыю, асабліва ў яе карыкатурным беларускай варыянце, толькі сурагатам народаўладдзя. Наша альтэрнатыва — прамая дэмакратыя, з дапамогай якой людзі будуць ажыццяўляць свой удзел у палітыцы праз мясцовыя сходы, асамблеі і парады, не дэлегіруючы паўнамоцтвы якім-небудзь прадстаўнікам без асаблівай патрэбы. Самакіраванне і класавая барацьба з паразітамі-чыноўнікамі — вось наш адказ перадвыбарнаму фарсу".