У Гомель для пакланення прыбываюць дзве святыні

Старажытная святыня — крыж-машчавік з частачкай Рызы Гасподняй і частачкамі мошчаў 21 праваслаўнага святога 28 лютага прыбудзе ў гомельскі Свята-Петра-Паўлаўскі катэдральны сабор.  



kovcheg.jpg

Старажытная святыня — крыж-машчавік з частачкай Рызы Гасподняй і частачкамі мошчаў 21 праваслаўнага святога 28 лютага прыбудзе ў гомельскі Свята-Петра-Паўлаўскі катэдральны сабор.

Святыня, якая пастаянна знаходзіцца ў Элістынскай епархіі ў Калмыкіі, будзе даступная для пакланення да 15 сакавіка, пасля з хросным ходам выправіцца па благачынням Гомельскай епархіі, паведамляе eparhiya.by.

Срэбраны крыж-машчавік ў форме рускага трыліснага крыжа ўяўляе з сябе корпус з борцікамі і ўнутранымі пераборкамі, у якіх змешчаныя мошчы свяціцеля Іаана Златавуста, Георгія Пераможцы, Іаана Дамаскіна, пакутніка Андрыяна, лекара Панцеляймона, пакутніка Нестара і іншых хрысціянскіх святых.

28 лютага ў гомельскі Свята-Петра-Паўлаўскі катэдральны сабор прыбудзе каўчэг з частачкай мошчаў святой блажэннай Матроны Маскоўскай, які таксама будзе даступны для пакланення вернікаў да 15 сакавіка.

krynica.info