У Віцебску затрымалі журналістку Таццяну Мацвееву
У Віцебску на вакзале затрымалі былую журналістку T*T.ВY Таццяну Мацвееву.
![Таццяна Мацвеева. Фота з сацсетак Таццяна Мацвеева. Фота з сацсетак](/img/v1/images/tatyana_matveeva.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Таццяна Мацвеева. Фота з сацсетак
Пра затрыманне Таццяны Мацвеевай паведамілі праваабаронцы. Журналістку затрымалі на віцебскім вакзале — Таццяна Мацвеева якраз вярталася з камандзіроўкі.
Апошнім часам сілавікі праяўлялі цікавасць да журналісткі, тэлефанавалі ёй і запрашалі "прыйсці на размову".
Відаць, цікавасць была выкліканая тым, што Таццяна Мацвеева раней працавала на T*T.ВY, які 14 чэрвеня Эканамічны суд Мінска прызнаў "экстрэмісцкай арганізацыяй".
Згодна з папярэдняй інфармацыяй, журналістку затрымалі паводле артыкула 24.23 КаАП — парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў — нібыта за аватаркі ў сацсетках.