У Брэсце цэлая сям'я памерла ад сурагатнага алкаголю

15 сакавіка ў брэсцкую міліцыю звярнуўся мужчына, які паведаміў, што ў суседнім прыватным доме некалькі дзён адчыненыя ўваходныя дзверы, піша Еўрарадыё.

brest_7.jpg


Міліцыянты выявілі ў доме целы трох чалавек. Выявілася, што гэта сям'я жыхароў Брэста — 62-гадовы мужчына, 58-гадовая жанчына і іх 31-гадовая дачка. На целах не было прыкмет гвалтоўнай смерці.
Асноўная версія здарэння, якую вылучылі міліцыянты — ужыванне сурагатнага алкаголю. З месца здарэння на экспертызу адправілі разнастайныя вадкасці
У Беларусі атручванне сурагатным алкаголем займае адно з першых месцаў у прычынах смяротнасці з ненатуральных прычын. Згодна з Thinktanks.by, у 2016 годзе ад атручвання алкаголем у Беларусі памёр 1461 чалавек.