У Берасці праезд стаў каштаваць як у Мінску
Улады Берасцейшчыны пастанавілі павялічыць кошт праезду ў грамадскім транспарце ў рэгіёне, паведамляе Белсат.
Паводле рашэння Берасцейскага аблвыканкаму № 713 ад 3 снежня, якое апублікаванае 10 снежня і ўступае ў моц пасля апублікавання, талончык на адну паездку на звычайных і хуткасных маршрутах вобласці падаражэе на 5 капеек – да 60 капеек, а на экспрэсных – да 70 капеек.
На 1 капейку павялічацца і тарыфы на прыгарадныя аўтамабільныя перавозкі пасажыраў у рэгулярных зносінах за адзін кіламетр праезду.
Нагадаем, што яшчэ ў верасні беларускія транспартавыя кампаніі накіравалі ў Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю свае прапановы павялічыць тарыфы на праезд у гарадскім грамадскім транспарце.