Случчане патрабуюць арышту Лукашэнкі (фота)

Некалькі тысяч случчан прынялі ўдзел у агульнарэспубліканскім Маршы свабоды.

shod_014_logo.jpg


Удзельнікі маршу прайшлі каля двух кіламетраў у два бакі ад цэнтральнай плошчы па вуліцы Леніна і скончылі мерапрыемства народным сходам з вольным мікрафонам каля райвыканкама.

shod_015_logo.jpg


Перад тым, як даць слова ўсім жадаючым, некалькі ўдзельнікаў схода прымацавалі бел-чырвона-белы сцяг на дзвярах райвыканкама. Ні міліцыі, ні чыноўнікаў з райвыканкама не было бачна. Склалася адчуванне, што гаспадарамі горада некалькі гадзін былі менавіта жыхары. Народ, які не пагадзіўся з парушэннем яго волі на выбарчых участках.

shod_011_logo.jpg


На гэты раз на сходзе былі больш цвёрда акрэслены патрабаванні случчан, найбольш значнымі сярод якіх былі:

  • роспуск АМАПу і суд над злачынцамі ў міліцэйскай форме;
  • свабоду вязням;
  • арышт Лукашэнкі і яго прыкарытнікаў.


Адзін з выступоўцаў распавёў пра бізуны, якія адмыслова культывуюць прыхільнікі цяперашняга кіраўніка краіны, пра грошы, якія нібыта раздаюць на мітынгах. — Мы не прадаемся! — пракрычаў многагалосы хор.
Наступная сустрэча жыхароў прызначана на заўтра на 18 гадзін.