«Скралі нашы галасы, наш выбар, нашу свабоду, а ў кагосьці нават жыццё»
Жыхары Бараўлян запісалі пранізлівае відэа, якое з настальгіяй адсылае да падзей 9 жніўня.
У Бараўлянах амаль на ўсіх участках афіцыйна перамагла Святлана Ціханоўская, — нагадвае «Белсат».
«У нашай штодзённай барацьбе мы ўсе павінны памятаць: мы ўжо перамаглі! Перамаглі, але нашу перамогу нахабна скралі. Скралі нашы галасы, наш выбар, нашу свабоду, а ў кагосьці нават жыццё... Таму мы не маем права спыняцца. Мы выходзім! Наша будучыня ў нашых руках і ў нас усё абавязкова атрымаецца!
Верым! Мажам! Пераможам!» — пішуць жыхары сталічнага прыгарада.