Салідарнасць кіроўцаў 9 жніўня (фота)

Пасля закрыцця выбарчых участкаў увечары 9 жніўня мноства мінчукоў выйшлі на вуліцы горада. У цэнтры сталіцы салідарнасць з пешаходамі, якія прагнуць перамен, да позняй ночы ваўсю выказвалі кіроўцы аўто і іх пасажыры, сігналячы, уключаючы знакавыя песні ды ўздымаючы бел-чырвона-белыя сцягі. Глядзіце наш фотарэпартаж з акна аўтамабіля.

salidarnasc_dzijana_seradzjuk__10__logo.jpg

Цэнтральныя вуліцы Мінска былі перакрытыя супрацоўнікамі ДАІ, таму кіроўцам даводзілася кружляць па ўсім горадзе, каб трапіць туды, куды ім трэба. Але дзякуючы гэаму спантанны «аўтапрабег салідарнасці» ахапіў не толькі цэнтр, але і ўскраіны сталіцы.