“Русский мир і Беларускі свет” — на наступнай "Моўнай сустрэчы"
Мовазнаўцы Пётра Садоўскі й Вінцук Вячорка запрашаюць на 30-ты сэзон Моўных сустрэчаў. У працяг тэмы “Русский мир і Беларускі свет” 22 кастрычніка пойдзе размова пра з]явы другаснасці, звыклага некрытычнага запазычвання ў беларускі моўны ўжытак з расейскага бытавога ды інтэлектуальнага асяродку сумніўных і часам заведама фальшывых “крылатых” ісцін.
Некаторыя тэмы:
- Кілбаса “Царская”, салцісон “Крамлёўскі”, шыя “Імператарская”, сасіскі “Губернатарскія”… Такія безгустоўныя крыкліва-пірамідальныя назвы перапаўзьлі з маскоўскіх “мясных радоў” на мінскую Камароўку. Нашы прылаўкі сталі таксама “радамі” і выдалі дадаткова сваю сьціплую,але ня меш ганаровую “антысавецкую” абойму: “Панская”, “Шляхецкая”, “Гаспадарская”, “Хутарская” і нават ... “Кулацкая”.
- Нашы журналісты ўсьлед за расейскімі пачалі пісаць “Слова не верабей...”. Трэба ж “як верабей” ці “што верабей”!
- Беларускія спартыўныя журналісты, трэнеры ды чыноўнікі ад спорту, паўтараючы расейскіх, пачалі сьцьвярджаць, што ў здаровым целе – здаровы дух, спасылаючыся на антычныя крыніцы. Але ж ніхто такога ніколі не гаварыў!
- У беларускім нарысе бачым загаловак: “З далёкіх вандровак вярнуўшыся”, скалькаваны з
расейскага “Из дальних странствий возвратясь”, які зь некаторага часу стаў ў расейскіх СМІ рубрыкай для тэкстаў пра падарожжы. Але ж гэта — радок
(пачатак) верша клясыка расейскай байкі Андрэя Крылова, які называецца “Ілгун”! Там герой — што той Мюнгаўзэн ...
Пачатак а 18.30. Уваход вольны.
Арт Сядзіба, пр. Незалежнасьці, 58,
гандлёвы цэнтар "Маскоўска-Венскі" (наступны за ЦУМам).
4 паверх, пакой 430.
Увага: падсумаваньне-канспэкт папярэдняй Моўнай сустрэчы „Зь дзеткамі па-беларуску”
тут: http://www.nastaunik.