Пракладзіце свой маршрут ля Нарачы

Супрацоўнікі Нацыянальнага парку “Нарачанскі” разам з краязнаўцам Іванам Драўніцкімраспрацавалі маршрут “Дарогамі Міжазер'я” і інтэрактыўную вэб-прыладу да яго.



images_cms_image_000024863.jpg

Возера Нарач з вышыні. Фота Алеся Высоцкага.

Знайсці вэб-прыладу можна на сайце narochpark.by. Віртуальны даведнік уключае 74 прыродныя і гістарычныя аб'екты на Мядзельшчыне і Пастаўшчыне.

— Турыст можа паглядзець фатаграфіі, пазнаёміцца з інфармацыяй па кожным аб'екце і на аснове гэтага сфарміраваць цікавы яму маршрут, — расказала навуковы супрацоўнік Нацыянальнага парку Вольга Яжова.

www.rh.by