Пяты дзень рэвалюцыі надзеі (фота)

Ужо пяць дзён амаль ва ўсіх гарадах Беларусі трывае супрацьстаянне. Ад учорашняга дня людзі з кветкамі масава выходзяць на мірныя ланцугі салідарнасці, супраць гвалту і фальсіфікацыі вынікаў галасаванняў.

fota_4_5_logo.jpg


У Мінску па праспекце Незалежнасці жанчыны з кветкамі ўзяліся за рукі і ўтварылі ланцугі салідарнасці. Ланцугі стаялі ў раёне плошчы Якуба Коласа, каля ГЦ "Рыга" і ў многіх іншых раёнах гораду.


Акцыя працягвалася да самага вечара, людзей станавілася ўсё меней, але аўтамабілісты працягвалі сігналіць на знак салідарнасці.