Папа Рымскі ў велікодным звароце заклікаў да хутчэйшага заканчэння вайны ва Украіне

 Папа Рымскі Францыск у велікодным пасланні Urbi et orbi заклікаў да хутчэйшага завяршэння вайны ва Украіне.



1432737897_2154.jpg

«Хай жа Гасподзь суправаджае таксама намаганні, якія маюць на мэце дасягнуць канчатковага завяршэння вайны ва Украіне, натхняючы і падтрымліваючы таксама ініцыятывы гуманітарнай дапамогі, сярод якіх — вызваленне зняволеных», — сказаў ён у сваёй прамове ў велікодную нядзелю, перадае радыё Ватыкана.


Пантыфік таксама згадаў Сірыю, Ірак, Ізраіль і Палестыну, пажадаўшы ім міру.


Раней Папа Рымскі заяўляў, што вайна з'яўляецца гістарычнай экзістэнцыяльнай праблемай для Украіны, аднак трэба рабіць усё для яе спынення. Францыск не раз выказваў надзею на тое, што «Мінскія пагадненні павінны выконвацца».

Паводле unian