Палітычныя зняволеныя Марыя Калеснікава і Максім Знак абскардзілі прысуды
Марыя Калеснікава і Максім Знак абскардзілі прысуды, паведамляе «Вясна». Неўзабаве мусяць адбыцца новыя судовыя пасяджэнні з іх удзелам. Цяпер Калеснікава і Знак застаюцца ў СІЗА ў Мінску.
![1056245652_0_0_2760_1552_1920x0_80_0_0_9e870eda9bb6a84c194f870d13c9d4bc.jpg 1056245652_0_0_2760_1552_1920x0_80_0_0_9e870eda9bb6a84c194f870d13c9d4bc.jpg](/img/v1/images/1056245652_0_0_2760_1552_1920x0_80_0_0_9e870eda9bb6a84c194f870d13c9d4bc.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
6 верасня каардынатарка штаба Віктара Бабарыкі Марыя Калеснікава была асуджаная на 11 гадоў пазбаўлення волі, а юрыст таго ж штаба Максім Знак — на 10 гадоў.
Іх прызналі вінаватымі ў «змове з мэтай захопу дзяржаўнай улады», «закліках да дзеянняў, скіраваных на нанясенне шкоды нацыянальнай бяспецы краіны» і «стварэнні экстрэмісцкага фарміравання».
Калеснікава і Знак сваёй віны не прызналі.