МУС: Унутраныя войскі і органы ўнутраных спраў праводзяць планавыя вучэнні
Прэс-служба МУС паведамляе, што 27 і 28 ліпеня ўнутраныя войскі ва ўзаемадзеянні з падраздзяленнямі органаў унутраных спраў праводзяць планавыя вучэнні.
— У розных рэгіёнах рэспублікі злучэнні і воінскія часткі
адпрацуюць пытанні забеспячэння аховы грамадскага парадку пры правядзенні
масавых мерапрыемстваў і спынення масавых беспарадкаў, — паведамляе ведамства.
Раней у сацыяльных сетках з'явілася відэа перамяшчэння міліцэйскай спецтэхнікі ў Мінску.
Паводле Zerkalo.io.