Facebook заблакаваў форумы, якія спрыялі міграцыі праз Беларусь

Дзякуючы ўдзелу польскіх спецслужбаў былі заблакаваныя першыя міграцыйныя форумы, якія на Facebook заклікалі да незаконнай дзейнасці.

1568dbeb_369a_4f23_9e22_095dba348f1f_w1023_r1_s.jpg


Супраца з адміністрацыяй сацсеткі і пасольствам ЗША прывяла да ліквідацыі груп, якія ўдзельнічалі ў кіраванні нелегальнай міграцыяй з Беларусі ў Еўрасаюз, перадае Радыё Свабода.

Гэта першы поспех дзеянняў уладаў Польшчы па блакаванні груп у сацыяльных сетках, якія выкарыстоўваюцца для павелічэння міграцыі ў Польшчу.

«Урад працягвае дыялог з Facebook і амерыканскім бокам, каб заблакаваць далейшыя гібрыдныя дзеянні, накіраваныя супраць Польшчы», — гаворыцца ў паведамленні прэс-сакратара міністра-каардынатара польскіх спецслужб.