Дэпутатка швецкага парламенту напісала ліст да палітзняволенай журналісткі Дар'і Чульцовай

Марыя Нільсан зычыць беларусам найхутчэйшай свабоды.

200099400465_345075.jpg

Дэпутатка швецкага парламенту Марыя Нільсан напісала ліст да журналісткі «Белсата» Дар'і Чульцовай, якая зараз знаходзіцца за кратамі.

«Паважаная Дар'я!цытуе Марыю Ніьсан «Белсат». — Я спадзяюся, што ты хутка будзеш на волі, таксама як і Беларусь хутка стане вольнай краінай. Я не магу выказаць, як моцна я захапляюся тваёй смеласцю і барацьбой. З пажаданнямі ўсяго найлепшага».

Журналісткі Кацярына Андрэева і Дар'я Чульцова знаходзяцца за кратамі з 15 лістапада. Яны былі затрыманыя пасля таго, як у той дзень правялі стрым з мінскай Плошы Перамен, дзе адбылася масавая акцыя пратэсту. Ім прад'яўленае абвінавачванне па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (арганізацыя дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Кацярыну і Дар'ю ўтрымліваюць у Жодзінскім СІЗА.