Беларусь дамаўляецца з Іранам пра вытворчасць зброі на нашай тэрыторыі?

Беларусь збіраецца наладзіць вытворчасць боепрыпасаў для ствольнай артылерыі і рэактыўных сістэм залпавага агню.

_mileks_2021___armija___zbroja___belarus__fota_dzmitryeu_dzmitryj_novy_czas__14_.jpg

Для гэтага беларускі рэжым плануе правесці перамовы з Іранам, паведамляе "Украінская праўда".

Галоўнае ўпраўленне выведкі Міністэрства абароны Украіны сваёй старонцы ў Facebook адзначыла: "Улады Беларусі шукаюць магчымасць наладжвання на тэрыторыі краіны вытворчасці складовых частак для снарадаў калібраў 152 мм і 122 мм і пераход у далейшым на замкнёны цыкл вытворчасці боепрыпасаў. Таксама высвятляецца магчымасць арганізацыі тэхналагічнага працэсу зборкі рэактыўных снарадаў калібраў 122 мм, 220 мм і 300-мм з імпартных складнікаў".


Паводле інфармацыі Галоўнага ўпраўлення ўкраінскай выведкі, беларуская дэлегацыя плануе 20–23 лістапада наведаць Іран, дзе правядзе перамовы наконт наладжвання поўнага цыклу вытворчасці артылерыйскіх снарадаў.