БАТЭ выйшаў у плэй-оф кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў
Футбалісты барысаўскага БАТЭ выйшлі ў плэй-оф кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў, перамогшы па суме дзвюх сустрэч венгерскі "Дабрэцэн".
Першы матч сапернікаў у межах 3-га кваліфікацыйнага раўнда 29 ліпеня ў Дабрэцэне завяршыўся перамогай чэмпіёна Венгрыі — 1:0.
У паядынку ў адказ у Барысаве 5 жніўня беларускі клуб узяў рэванш — 3:1 (А.Валадзько, 39, Радзівонаў, 66, Крывец, 94+ — Сідзібе, 20, з пенальці). Сустрэча прайшла ў прысутнасці
12.788 гледачоў (новы рэкорд наведвальнасці стадыёна ў Барысаве).
Склад БАТЭ: Чэрнік, Гайдучык (Сігневіч, 42), Хагуш (Паўлаў, 69), Філіпенка, Младзенавіч, Палякоў, Ліхтаровіч (капітан) (Аляхновіч, 55), А.Валадзько, Крывец, Гардзяйчук, Радзівонаў.
Статыстыка матчу (падлік УЕФА): удары па варотах — 21:7 на карысць БАТЭ, з іх у створ варот — 6:2, вуглавыя ўдары — 6:3, афсайды — 4:3, фолы —
12:21.
Папярэджанні атрымалі Чэрнік (на 19-й хвіліне), Радзівонаў (86) і гулец "Дабрэцэна" Буадла (9). Ён жа на 38-й хвіліне пасля другой жоўтай карткі быў выдалены з поля.
Наступны сапернік БАТЭ вызначыцца па выніках лёсавання, якое пройдзе 8 жніўня ў штаб-кватэры УЕФА ў швейцарскім Ньёне.
Андрэй Шмялёў, БелаПАН