Аранжавы ўзровень небяспекі. 2 студзеня ў Беларусі чакаюцца моцны вецер і галалёдзіца
Ноччу месцамі па ўсходзе — кароткачасовы снег, слабая завіруха. Днём на большай частцы тэрыторыі снег, які будзе пераходзіць у дождж. Месцамі туман.
![unnamed_292.jpg unnamed_292.jpg](/img/v1/images/unnamed_292.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
На дарогах галалёдзіца.
Вецер прагназуецца паўночна-заходні з пераходам на паўднёвы
парывісты, месцамі моцны парывісты.
Ноччу тэмпература складзе ад -1 па паўднёвым захадзе да -13 па
паўночным усходзе, пры праясненнях -14... -17.
Днём будзе ад -6 па ўсходзе да +5 па захадзе. У Мінску ўначы да -6, удзень да -3.
Паводле «Нашай Нівы».