Адпраў паштоўку салідарнасці з затрыманымі «недармаедамі»!

Праваабарончы цэнтр "Вясна" заклікае ўсіх праявіць салідарнасць з затрыманымі і арыштаванымі падчас акцыі "недармаедаў" 15 сакавіка і падтрымаць іх лістом ці паштоўкай.

salidarnasc_palitviazni.jpg


У Мінску да і пасля правядзення санкцыянаванай акцыі пратэсту супраць дэкрэта №3 15 сакавіка было груба затрымана больш за 50 мірных дэманстрантаў людзьмі ў цывільным.
На працягу наступнага дня адбыліся суды над усімі затрыманымі, якія адправілі актывістаў і выпадковых людзей за краты на тэрмін ад 3 да 15 сутак.
Цяпер большасць затрыманых 15 сакавіка ўтрымліваецца ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў ГУУС Мінгарвыканкама. Частка асуджаных на суткі — у ізалятары часовага ўтрымання, які знаходзіцца побач, але яны таксама замацаваныя за ЦІПам.
Цяпер самы час праявіць салідарнасць і адпраўляць адміністрацыйна арыштаваным лісты і паштоўкі.
Для гэта трэба абраць адрасата са спісу і адправіць пасланне па адрасе: 1-й пер. Акрэсціна, 36, г.Мінск, 220089 + Прозвішча, імя затрыманай/затрыманага.
Памятаеце, што ўсе адпраўлення вычытвае цэнзура, таму не пішыце нічога лішняга. Уручэнне карэспандэнцыі адбываецца на працягу трох дзён з моманту атрымання ЦІПам.
Паводле spring96.org