100 пачкаў марозіва і... поле валошак у цэнтры Мінска ў падарунак
20-гадовая Валянціна Шамко з Мінска перамагла ў конкурсе "Я Валошка" ад стваральнікаў валошкавага пламбіру "Белы полюс". Уладальніца васільковых вачэй пераканала журы, што надзвычай любіць кветкі і марозіва.
Арганізатары не паскупіліся: падарылі дзяўчыне 250-метровае поле з васількамі і жытам у Цэнтральным батанічным садзе, а ў дадатак — запас пламбіру "Валошка" на цэлае лета.
Трэці месяц гаспадыня васільковых плантацый прыходзіць у мінскі батанічны сад па безлімітным абанеменце, перыядычна палівае расліны на сваім полі. Цяпер, калі кветкі і жыта ўзышлі, уладальніца эксклюзіўнага прыза дзеліцца фатаграфіямі сталічнага поля і запрашае ўсіх ахвотных у батанічны сад, каб пабачыць яго ўжывую.
250 квадратных метраў калосся з валошкамі ў цэнтры сталіцы — пейзаж нязвыклы і ўражальны.
Поле не толькі выконвае эстэтычную функцыю, але і мае сімвалічны сэнс. Па словах ініцыятара праекта — брэнда "Белы полюс", — прыблізна столькі валошак і жыта трэба для вырабу марозіва, аб'ёму якога хопіць, каб накарміць кветкавым марозівам усіх наведвальнікаў батанічнага саду на працягу дня.
Паводле прэс-рэлізу