Рэй у пошуках дома

У гэтага выдатнага хлопца некалі быў свой чалавек, кут і міска з ежай. Але гаспадар памёр, а ягоным сваякам сабака быў не патрэбны. Яны і прывезлі яго ўсыпіць. На шчасце, ветэрынар не змог забіць сабаку. Так Рэй трапіў на ператрымку да валанцёраў.

e_cay3fzgog_logo.jpg


Рэю каля 4 гадоў. Гэта вялікі моцны прыгажун. 

liqbrmbjxci_logo.jpg


Сабака з цалкам адэкватнай псіхікай. Спакладаны, зроблены ўсе прышчэпкі, здаровы, ёсць пашпарт і аброжак.Аддаецца строга адзіным гадаванцам у сям'і.

jcerc_qvnlg_logo.jpg


Яму будзе добра жыць у вальеры ці ў доме. Не на ланцуг, не на ахову базы, не ў далёкую вёску да старой бабулі!
Аддаецца ў дар, па дамове.
+375 (29) 645-88-73 Кацярына+375 (290 679-66-52 Таццяна.

4yktc9org90_logo.jpg