Знішчаная расейская тэхніка ў цэнтры Кіева. ФОТА
З канца вясны на Міхайлаўскай плошчы ў цэнтры ўкраінскай сталіцы прадстаўлена экспазіцыя з падбітай вайсковай тэхнікай арміі РФ. Карэспандэнт «Новага Часу» наведаў выставу, якая ўжо некалькі месяцаў збірае шмат гледачоў і пакідае моцныя ўражанні.
Па інфармацыі генштаба УСУ, станам на раніцу 7 жніўня знішчана: 1805 танкаў, 4055 баявых бронемашын, 958 артылерыйскіх сістэм, 223 самалёты арміі РФ.