«Жанчына, жыццё, свабода»: Нобелеўскую прэмію міру атрымала зняволеная праваабаронца з Ірана

Нобелеўская прэмія міру прысуджана зняволенай іранскай праваабароцы. «Наргіз Махамадзі прысуджаная да 31 года турэмнага зняволення і 154 удараў пугай. Яна  знаходзіцца ў турме гэты момант, пакуль мы прамаўляем тут гэтыя словы», — знагана ў прамове Нобелеўскага камітэта. 

Наргес Махамадзі — іранская актывістка і намеснік кіраўніка Цэнтра абаронцаў правоў чалавека, які быў заснаваны Нобелеўскай лаўрэаткай Шырын Эбадзі. Махамадзі атрымала некалькі турэмных прысудаў з 2011 года і цяпер час знаходзіцца ў сумнавядомай тэгеранскай турме Эвін за «распаўсюд прапаганды». Фота Getty Images

Наргес Махамадзі — іранская актывістка і намеснік кіраўніка Цэнтра абаронцаў правоў чалавека, які быў заснаваны Нобелеўскай лаўрэаткай Шырын Эбадзі. Махамадзі атрымала некалькі турэмных прысудаў з 2011 года і цяпер час знаходзіцца ў сумнавядомай тэгеранскай турме Эвін за «распаўсюд прапаганды». Фота Getty Images

Нобелеўская прэмія міру 2023 года ўручаная іранскай актывістцы Наргіз Махамадзі за барацьбу з іранскім рэжымам, які прыгнятае правы жанчын у краіне.

Дэвіз пратэстаў: «Жанчына, жыццё, свабода» адпаведным чынам выказвае самаадданасць працы Наргіс Махамадзі. Пра гэта заявіла кіраўнік Нарвежскага Нобелеўскага камітэта ў Осла Берыт Райс-Андэрсэн.

Наргыс Махамадзі «змагаецца за жанчын супраць сістэмнай дыскрымінацыі і прыгнёту», яна падтрымлівае барацьбу жанчын за «паўнавартаснае і годнае жыццё».

Абвяшчаючы пераможцу, Нобелеўскі камітэт заявіў, што «адважная барацьба Махамадзі каштавала велізарнай асабістай цаны».

«Увогуле рэжым арыштоўваў яе 13 разоў, асуджаў пяць разоў і прысудзіў агулам да 31 года зняволення», — сказала Берыт Райс-Андэрсэн.

Наргес Махамадзі «ўсё яшчэ знаходзіцца ў турме», дадае яна.

Нобелеўскі камітэт згадвае Махсу Аміні, смерць якога ў Іране ў мінулым годзе выклікала год антыўрадавых пратэстаў у краіне.

Глядзіце таксама

Жаночыя пратэсты ўзніклі ў верасні 2022 года пасля таго, як 22-гадовая Махса Аміні памерла з-за затрымання сумнавядомай іранскай паліцыяй маралі.

Хваляванні хутка распаўсюдзіліся па ўсёй краіне з патрабаваннямі ад большай колькасці свабодаў і да звяржэння дзяржаўнага ладу.

Улады жорсткаразагналі пратэсты, і яны ў асноўным заціхлі.

Глядзіце таксама

Напярэдадні ўзнагароджання многія схіляліся да таго, што хваля пратэстаў за правы жанчын, запушчаная іранкамі, стала найбольш яркай падзеяй мінулага года ў галіне праваабароны.

«Велізарная частка насельніцтва ў свеце пазбаўленая правоў, якія з'яўляюцца асновай для міру і свабоды. Іранскія жанчыны паказалі, што яны гатовыя змагацца за свае правы, нават пры тым, што кошт надзвычай высокі», — заявіў рэдактар нарвежскага таблоіда VG Олаф Адэгард.

Многія эксперты казалі, што варта адзначыць барацьбу іранскіх жанчын — і ўручыць прэмію менавіта Наргіз Махамадзі, якая займаецца праваабарончай дзейнасцю ўжо шмат гадоў.

Таксама сярод букмекераў гучалі імёны ірана-амерыканскай журналісткі Масіх Алінеджад, якая заснавала рух «Мая таемная Свабода», які заклікае іранскіх жанчын супраціўляцца абавязковаму нашэнню хіджабаў, і актывісткі з Афганістана Махбуды Сераж, якая выступае за правы жанчын у краіне, дзе да ўлады зноў прыйшлі талібы.

У гэтым годзе прэтэндэнтаў на прэмію міру было асабліва шмат — 351 намінант, у тым ліку  фізічныя асобы і арганізацыі.

Глядзіце таксама

Паводле ВВС