За час вайны ва Украіне загінула 121 дзіця
З пачатку вайны ва Украіне загінула 121 дзіця і 167 дзяцей атрымалі раненні рознай ступені цяжкасці, паведамляе офіс Генпракурора краіны.
У Кіеўскай вобласці пацярпела 61 дзіця, у Харкаўскай — 41, Данецкай — 40, Чарнігаўскай — 32, Мікалаеўскай — 24, сталіцы — 16, Жытомірскай — 15, Херсонскай — 15 і Сумскай — 14, піша REFORM.by.
Расійскі бок працягвае абстрэлы гарадоў і жылых масіваў у Данецкай вобласці. Пры абстрэлах загінулі 9-гадовая дзяўчынка і 14-гадовы хлопец, 3 дзяцей атрымалі раненні. 17 сакавіка 14-гадовы хлопец атрымаў раненні, а яго бацька быў забіты па дарозе за гуманітарнай дапамогай і лекамі ў цэнтр акупаванай расійскімі войскамі Бучы.
22 сакавіка ў Рубежным Луганскай вобласці ў выніку траплення снарада ў шматпавярхоўку загінулі тры чалавекі, двое з іх — дзеці.
Бамбардзіроўкамі і абстрэламі пашкоджана 548 навучальных устаноў. 72 з іх цалкам разбураныя.