Высновы АБСЕ адносна абстрэла Краматорска супадаюць з высновамі ўкраінскага боку
Па дадзеных спецыяльнай маніторынгавай місіі (СММ) АБСЕ, абстрэл Краматорска, у выніку якога, па апошніх дадзеных, загінулі 15 чалавек, вёўся з паўднёва-ўсходняга напрамку. Пра гэта гаворыцца ў кароткай справаздачы СММ па сітуацыі ў Краматорску.
«СММ ацаніла, што тры снарада аказаліся 300мм боепрыпасамі, выпушчанымі з БМ-30 «Смерч» ці РСЗА «Тарнада». Грунтуючыся на жывым назіранні, фотаздымках і аналізе мапаў, СММ ацаніла, што абстрэл вёўся з паўднёва-ўсходняга напрамку. СММ пакуль не праводзіла аналізу варонак па меркаваннях бяспекі», — гаворыцца ў справаздачы.
Гэта супадае з агучанымі раней высновамі СНБА, згодна з якімі абстрэл быў здзейснены з боку Горлаўкі (прыкладна 50 кіламетраў на Паўднёвы Усход ад Краматорска) з установак «Смерч».