«Ваенная мэта»: дзіцячая пляцоўка і парк Шаўчэнкі ў Кіеве. Фотагалерэя
Расійскія акупанты раніцай у панядзелак, 10 кастрычніка, учынілі масіраваную атаку па гарадах Украіны. Частку ўдараў здзейснілі па Кіеве. «Прылёты» былі зафіксаваныя ў Шаўчэнкаўскім раёне сталіцы. Пашкоджаны будынак філармоніі, музеі Ханенкаў і Шаўчэнкі.

Ганна Мамонава з сайту «Бабель» падзялілася фотаздымкамі з Кіева, які падвергнуся абстрэлу. Паглядзіце на гэтыя шчымлівыя фота.
Сёння па ўсёй Украіне таксама абвешчаная паветраная трывога — яна доўжыцца ўжо больш за тры гадзіны. Супрацьпаветраная абарона збівае расійскія ракеты ў Ровенскай вобласці і над Крывым рогам, паведамляюць мясцовыя ўлады. СПА працуе таксама ў Хмяльніцкай, Адэскай і Кіеўскай абласцях: чутныя выбухі. Небяспека ўсё яшчэ захоўваецца.
У Кіеве ўчора людзі ратаваліся ў метро. Сёння, мажліва, там такая ж сітуацыя.