Ва Украіне знайшлі мёртвым чарговага калабаранта, якога расійцы прызначылі начальнікам паліцыі
У часова акупаванай Міхайлаўцы Запарожскай вобласці знайшлі мёртвым калабаранта Андрэя Рыжкова, які атрымаў ад акупацыйнай улады рэгіёна пасаду начальніка паліцыі.
Паводле папярэдняй інфармацыі, яго знайшлі павешаным. Сам ён здзейсніў суіцыд, або яму «дапамаглі», пакуль невядома.
Рыжкоў калісьці быў украінскім памежнікам. Прыносіў прысягу на вернасць украінскаму народу. Пасля выхаду ў адстаўку нават заснаваў грамадскую арганізацыю з патрыятычнай назвай «памежнікі Міхайлаўшчыны». Але ў рэшце рэшт сам прапанаваў сябе акупацыйным уладам у якасці начальніка паліцыі.
Гэта не першая смерць украінскіх службоўцаў, якія пасля пачатку вайны перайшлі на бок Расіі.
Некалькімі днямі раней быў узарваны аўтамабіль з прызначаным акупантамі ўсё той жа Міхайлаўкі Іванам Сушко. Да прызначэння ён быў тамадой і падпрацоўваў Дзедам Марозам.
На Херсоншчыне быў узарваны ў аўтамабілі памочнік губернатара-калабаранта Уладзіміра Сальда Ігар Цялегін.
Таксама паведамлялася, што так званага намесніка
кіраўніка адміністрацыі Новай Кахоўкі Віталя Гуру застрэлілі каля яго прыватнага дома.
Паводле unian.net.