УПЦ МП: «Крым — тэрыторыя Украіны і ён павінен быць вернуты»
Украінская праваслаўная царква Маскоўскага патрыярхату выступае за вяртанне анэксаванага Расіяй Крыма ў склад Украіны.
Мітрапаліт Ануфрый
Пра гэта на прэс-канферэнцыі сказаў прэс-сакратар УПЦ МП протаіерэй Георгій (Каваленка).
«Як грамадзяне Украіны мы думаем гэтак жа, як і наш урад і ўся сусветная супольнасць:
Крым — гэта тэрыторыя Украіны і павінен быць вернуты», — сказаў ён.
Ён таксама адзначыў, што канфлікт на ўсходзе краіны нельга лічыць міжканфесійным, але палітычным і міждзяржаўным.
Як вядома, 13 жніўня Украінская праваслаўная царква Маскоўскага патрыярхату абрала новым прадстаяцелем мітрапаліта Букавінскага і Чарнавіцкага Ануфрыя. 17 жніўня адбылася ягоная інтранізацыя.
Патрыярх Кірыл праігнараваў выбары і цырымонію інтранізацыі новага мітрапаліта.
Паводле ўкраінскіх СМІ