Украінскае камандаванне не выключае магчымасці новага наступу РФ з боку Беларусі
Галоўнакамандуючы Узброеных Сіл Украіны Аляксандр Сырскі 22 чэрвеня заявіў, што нельга выключаць магчымасць новага наступу з боку Беларусі. Паводле Сырскага, гэта можа адбыцца пасля запланаваных на верасень сумесных вучэнняў армій Расеі і Беларусі «Захад-2025». Ідзе 1215-ты дзень вайны Расіі супраць Украіны пры саўдзеле ў агрэсіі рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.

Галоўнакамандуючы УС Украіны генерал Аляксандр Сырскі. Генштаб УСУ
Падрыхтоўка да вучэнняў ужо вядзецца на тэрыторыі Беларусі. Мабілізуюцца значныя кантынгенты, разгортваюць сучасную тэхніку і баявыя падраздзяленні. Усяго да вучэнняў будуць прыцягнутыя 13 тысяч вайскоўцаў. Актыўная фаза вучэнняў запланавана ў перыяд з 12 па 16 верасня 2025 года.
Сілы абароны вызвалілі Андрэеўку ў Сумскай вобласці — DeepState
Украінскія вайскоўцы вызвалілі ад расейскіх акупантаў сяло Андрэеўка, што ў Сумскай вобласці. Пра гэта паведамілі аналітыкі DeepState.
Таксама паведамляецца, што цяпер расейскія акупанты прасунуліся паблізу Прывольнага і ў Шаўчэнкава.
У DeepState дадалі, што дзякуючы вызваленню Андрэеўкі ўкраінскія байцы здолелі стабілізаваць свой левы фланг. Як адзначылі аналітыкі, 225 асобны штурмавы полк пасля працяглых баёў і мерапрыемстваў па зачыстцы расійскіх сіл у вёсцы, узяў пад кантроль Андрэеўку.
У той жа час вайсковы эксперт Павел Нарожны ацаніў поспехі РФ на Сумшчыне. Ён паведаміў, што расейцы змаглі зайсці на ўскраіны населенага пункта Юнакоўка, дзе ёсць вялікая колькасць дамоў, з якіх можна трымаць абарону.
«І калі яны там замацуюцца, то змогуць зрабіць апорны пункт і рухацца далей на Сумшчыну. Ад Юнакоўкі да Сум наўпрост каля 22 кіламетраў. Паміж Юнакоўкай і Сумамі яшчэ ёсць сяло Хоцень і Пісароўка. Дзве даволі вялікія вёскі і велізарны лес», — патлумачыў Нарожны.
Эксперт папярэдзіў, калі Расіі ўдасца прасунуцца далей і зайсці ў гэты лес — сітуацыя для Сіл абароны стане небяспечнай.
Украінай пад абстрэламі
- У выніку расійскага ўдару па Краматорску і Славянску загінуў 62-гадовы мужчына і 17-гадовы юнак, ёсць параненыя, сярод іх — 14-гадовая дзяўчына. Пашко
Пад заваламі знаходзяцца яшчэ людзі. Выратавальная аперацыя працягваецца.
- У Адэскай вобласці расейцы знішчылі станцыю экстранай медыцынскай дапамогі.
Станцыя абслугоўвала Белгарад-Днястроўскі і яшчэ чатыры пасёлка — разам каля 65 тыс.жыхароў.
- Расейскія войскі нанеслі новыя ўдары па Херсоне.
РФ атакавала Херсон з беспілотніка і артылерыі. У выніку абстрэлу ёсць ахвяра і параненыя чатыры чалавекі, паведаміў кіраўнік Херсонскай АВА Аляксандр Пракудзін.
Так, у Карабельным раёне акупанты атакавалі з беспілотніка 46-гадовага мужчыну. У выніку скіду выбухоўкі ён атрымаў мінна-выбуховую траўму. Яго стан удакладняецца медыкі праводзяць даабследаванне.
Пад варожым агнём апынуўся і Дняпроўскі раён горада. Пацярпела 85-гадовая жанчына, яе з мінна-выбуховай траўмай шпіталізавалі. Медыкі працягваюць сачыць за яе станам.
Пазней стала вядома пра яшчэ двух параненых. У бальніцу даставілі 54-гадовую жанчыну з асколачнымі раненнямі твару.
Таксама шпіталізаваная яшчэ адна пацярпелая — яе стан медыкі ацэньваюць як цяжкі. Цяпер лекары аказваюць усім параненым неабходную дапамогу.
Украіна адбіла чарговую начную атаку: абясшкоджана 28 варожых БПЛА
18 з іх былі збітыя агнявымі сродкамі, 10 — згубленыя лакацыйна або збітыя РЭБ.
Усяго расейскія войскі атакавалі Украіну 2 балістычнымі ракетамі «Іскандэр-М/KN23», 1 зенітнай кіраванай ракетай С-300 і 47 ударнымі БПЛА. Асноўны ўдар прыйшоўся на Чарнігаўшчыну.
Разведка ўзарвала «таварняк» расейцаў з палівам у Запарожскай вобласці
Разведчыкі ўдарнымі дронамі знішчылі чыгуначныя цыстэрны расіян з палівам у Запарожскай вобласці. Пра гэта паведаміла Галоўнае ўпраўленне выведкі.
22 чэрвеня жаўнеры спецпадраздзялення «Кабул 9» ва ўзаемадзеянні з аператыўна-тактычнымі групоўкамі «Хорціца» і «Запарожжа», падраздзяленнем «Альфа» і групай Дзяржспецсувязі Next атакавалі таварны цягнік расейцаў, які вёз цыстэрны з гаручым для войска.
Агульныя баявыя страты РФ з 24.02.22 па 22.06.25 арыентыровачна склалі:
▪ ️ асабовага складу — 1011 490 (+1100)
▪ ️ танкаў — 10964 (+9)
▪️ браніраваных машын — 22867 (+2)
▪ ️ артсістэм — 29432 (+39)
▪ ️ РСЗА — 1421
▪ ️ сродкі СПА — 1188
▪ ️ самалётаў — 416
▪ ️ верталётаў — 337
▪ ️ БПЛА — 41579 (+157)
▪️ крылатыя ракеты — 3376 (+7)
▪ ️ караблі/катэры — 28
▪️ падводныя лодкі — 1
▪ ️ аўтатэхнікі+аўтацыстэрнаў — 52734 (+117)
▪ ️ спецтэхніка — 3920.