Украіна звярнулася ў Раду Бяспекі ААН з-за рашэння Дзярждумы Расіі

Украіна афіцыйна звярнулася ў Раду Бяспекі ААН з ініцыятывай абмеркаваць пастанову Дзярждумы Расіі аб прызнанні самаабвешчаных "рэспублік" Данбаса.

38866512_303.jpg

"Заклікаем разгледзець гэта на пасяджэнні імплементацыі Мінскіх дамоўленасцяў 17 лютага", — напісаў міністр замежных спраў Украіны Дзмітрый Кулеба на сваёй старонцы ў Twitter у сераду, 16 лютага.

Як зазначыў кіраўнік знешнепалітычнага ведамства Украіны, такое рашэнне "падрывае мінскія пагадненні і мірны працэс".

Дзярждума Расіі 15 лютага прыняла пастанову, каб неадкладна звярнуцца да прэзідэнта Расіі з просьбай прызнаць незалежнасць самаабвешчаных Данецкай і Луганскай "народных рэспублік".

За законапраект, падрыхтаваны фракцыяй КПРФ, прагаласаваў 351 дэпутат, супраць былі 16 і яшчэ адзін устрымаўся. Аналагічны дакумент, падрыхтаваны партыяй "Адзіная Расія", які прапануе звярнуцца да Пуціна, падтрымалі 310 дэпутатаў.

Паводле afn