Украіна паведамляе пра ракетныя ўдары ў Вінніцы

Расійскія ракеты патрапілі на тэрыторыю Камандавання Паветраных Сіл Украіны ў Вінніцы. Пра гэта паведамляе «Украінская праўда» са спасылкай на прэс-службу Камандавання ПС УСУ.

Вынік ракетных удараў у Вінніцы. Фота: прэс-служба Камандавання ПС УСУ

Вынік ракетных удараў у Вінніцы. Фота: прэс-служба Камандавання ПС УСУ

«Сёння, 25 сакавіка, каля 16.30, расійскія акупанты нанеслі ракетны ўдар па тэрыторыі Камандавання Паветраных Сіл УС Украіны ў Вінніцы».
У паведамленні адзначылі, што захопнікі запусцілі ўсяго шэсць крылатых ракет па Вінніцы.
Некалькі з іх збіла ўкраінская сістэма супрацьпаветранай абароны, але частка патрапіла ў будынак камандавання. Разбурэнні інфраструктуры, па словах прэсслужбы штаба ПС ВСУ, істотныя.
У прамежку паміж 15.00 і 18.00 у Вінніцы аб'яўлялі шэраг паветраных трывог.
16 сакавіка расійскія акупанты нанеслі ракетны ўдар па тэлевышцы ў Вінніцы.
6 сакавіка расійскія захопнікі разбурылі васьмю ракетамі аэрапорт Вінніцы ў вёсцы Гаўрышаўка.