У Маскве масава зносяць гандлёвыя павільёны каля станцый метро
Некаторыя гаспадары вешаюць на дзверы партрэты Пуціна, спадзеючыся, што гэта ўратуе іх павільёны ад зносу, адзначае Руская Рэдакцыя "Радыё Свабода".
Згодна з пастановай маскоўскага ўрада, павінны быць знесены больш за 100 памяшканняў. Уласнікі і арандатары выступілі супраць дзеянняў уладаў.
Знесены гандлёвы павільён каля станцыі метро "Сокал"
У Маскве ў ноч на аўторак пачаўся масавы знос гандлёвых павільёнаў, якія ўлады лічаць самабудамі. Усяго, згодна з пастановай маскоўскага ўрада, павінны быць знесены больш за 100 памяшканняў, сярод якіх гандлёвыя цэнтры і павільёны каля станцый метро «Сухараўская», «Сокал», «Таганская», «Крапоткінская», «Чыстыя пруды», «Цвярская» ды іншыя.
Зносу падлягаюць «гандлёвыя павільёны, пабудаваныя на працягу апошніх двух дзясяткаў гадоў без дазвольных дакументаў», паведамляе «Інтэрфакс» са спасылкай на крыніцы ў праваахоўных органах.
Сацыяльныя сеткі поўняцца фатаграфіямі і відэаролікамі з месцаў зносу. Па словах карыстальнікаў, уладальнікі крамаў апынуліся абсалютна не гатовым да ліквідацыі — на фота бачна, як са зносімых памяшканняў выносяць скрыні з таварам, адзначае ВВС.
Уласнікі і арандатары выступілі супраць дзеянняў уладаў. Некаторыя прадпрымальнікі, чые павільёны патрапілі пад знос, заяўляюць, што ў іх ёсць «не толькі пасведчанне пра щласнасць, але і выйграныя суды розных інстанцый, якія пацвярджаюць іх права», перадае ТАСС.
Уласнікі павільёнаў патрабавалі прадаставіць дакументы, на падставе якіх здзяйсняецца знос пабудоў, але паліцыянты адмаўляліся паказваць паперы. Як мінімум аднаго з пратэстоўцаў, што выйшлі да павільёнаў на «Чыстых прудах», паліцыя затрымала, паведамляе РБК.
Сухараўская плошча раніцай у аўторак
"Маскоўскі метрапалітэн" заявіў, што аб'екты самобуду перагружалі апорныя канструкцыі метро. Акрамя таго, кіраўніцтва падземкі сцвярджае, што парушаліся шляхі эвакуацыі пры пажарных трывогах і антытэрарыстычных мерапрыемствах і доступ да інжынерных сетям. Пра гэта паведаміў у аўторак ТАСС першы намеснік начальніка ГУП "Маскоўскі метрапалітэн" Юрый Дзегцяроў.
Фота ТАСС