У так званай ДНР скасавалі мараторый на смяротнае пакаранне. Што чакае палонных вайскоўцаў?
Так званы Народны савет самаабвешчанай «ДНР» заявіў аб адмене мараторыя на смяротнае пакаранне. Пра гэта паведамляюць расійскія СМІ.
![hwqk3xlxgfpwjbkumihpwte5n4_1.jpg hwqk3xlxgfpwjbkumihpwte5n4_1.jpg](/img/v1/images/hwqk3xlxgfpwjbkumihpwte5n4_1.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Зроблена гэта «з прычыны неабходнасці абароны суверэнітэту, тэрытарыяльнай цэласнасці і інтарэсаў ДНР». Раней у «ДНР» сцвярджалі, што ніводны смяротны прысуд не быў выкананы.
Нагадаем, што так званы «Вярхоўны суд» самаабвешчанай «ДНР» нядаўна асудзіў трох палонных замежнікаў, якія ваявалі ў складзе УСУ, да смяротнага пакарання. Гаворка ідзе пра двух брытанцаў — Шона Пінера і Эйдэна Эсліна, а таксама мараканца Саадуна Брагіма. Апошні мае ўкраінскае грамадзянства.
Цяпер ім пагражае забойства.