У Расіі пачалі прадаваць чыпсы Layc — замест арыгінальных і санкцыйных Lay's
У крамах з'явіліся імпартазамешчаныя чыпсы «Layc».
Толькі прыгледзеўшыся, разумееш: нешта не тое з айдэнтыкай. Замест слова Lay's - русіфікаванае «Layc» (чытаецца як «лаўс»?). Лагатып візуальна таксама злёгку адрозніваецца: ужо не ідэальна роўнае жоўтае кола, а пульхнае жоўтае сэрца, іншай формы чырвоная стужка, іншы шрыфт.
На афіцыйным сайце Lay's няма рыфленых чыпсаў з густам аджыкі, шашлыка (толькі звычайныя) або каралеўскага краба (толькі лобстар).
Вытворчасцю арыгінальных чыпсаў Lay's займаецца PepsiCo, якая абвесціла аб прыпыненні продажаў у Расіі. Адразу ж СМІ застракацелі загалоўкамі ў духу «Як жа зараз жыць без чыпсаў Lay’s».
Але пазней у кампаніі патлумачылі, што вытворчасць чыпсаў Lay's працягнецца (ды і напоі будуць рабіць, але пад іншымі брэндамі).