У Краснадары затрымалі мужчыну за плявок у плакат з літарай Z (фота)

У расійскім Краснадары супрацоўнікі паліцыі затрымалі 32-гадовага мужчыну за плявок у плакат з літарай Z па артыкуле аб «дыскрэдытацыі расійскіх вайскоўцаў», паведамляе «Маскоўскі камсамолец».

34045b6e93f44e70a08f2fd0d6781b4e.webp

Паводле звестак выдання, краснадарац праязджаў на аўтамабілі па Школьнай вуліцы і на чырвоным сігнале святлафора спыніўся ля плаката, на якім былі намаляваныя літара Z у выглядзе георгіеўскай стужачкі і надпіс «#СвоихНеБросаем». Мужчына выйшаў з машыны, падышоў да плаката і плюнуў у яго, а затым вярнуўся ў машыну. Яго дзеянні, якія трапілі на відэарэгістратар, які стаяў ззаду аўтамабіля.

На краснадарца склалі адміністрацыйны пратакол па артыкуле аб «дыскрэдытацыі Узброеных сіл Расіі». Яму пагражае штраф ад 30 да 50 тысяч рублёў.

Напярэдадні ў Варонежскім гандлёвым цэнтры «Арэна» супрацоўнікі Расгвардыі затрымалі мужчыну ў футболцы са сцягам Украіны і пацыфісцкім лозунгам. Сілавікоў выклікаў адміністратар ГЦ, паведамілі відавочцы.

Раней дзве студэнткі РЭУ ім. Пляханава распавялі, што іх адлічылі з універсітэта за сторыс у Instagram. Дзяўчаты выставілі ў сацсетцы паведамленні аб тым, што адбываецца ва Украіне, сваё меркаванне аб баявых дзеяннях ва Украіне і пацыфісцкія заклікі.