У Германіі завялі дзясяткі спраў на «шпіёнаў з Расіі»

Цяпер у Германіі вядзецца восем спраў у адносінах да замежных шпіёнаў. Расіяне сталі асноўнымі фігурантамі спраў аб шпіянажы ў Германіі.

Фота: bundeswehr.de

Фота: bundeswehr.de

Фігурантамі спраў аб шпіянажы ў Германіі часцей за ўсё становяцца грамадзяне Расіі, паведамляе газета “Mitteldeutsche Zeitung” са спасылкай на адказ міністэрства ўнутраных спраў Германіі на запыт фракцыі “Левых” у Бундэстагу.

Усяго за апошнія 10 гадоў у Германіі былі распачатыя 123 справы аб шпіянажы, 27 з іх — у дачыненні да грамадзян Расіі, 22 — Ірана, па 15 — у дачыненні да туркаў і кітайцаў. ЗША па гэтым паказчыку займаюць шостае месца — адразу за Сірыяй, адзначае “Deutsche Welle”.

Фігурантамі спраў па артыкулах, звязаных са шпіянажам, у Германіі станавіліся восем сірыйцаў і сем грамадзян ЗША. Цяпер у Германіі вядзецца восем спраў у адносінах да замежных шпіёнаў.

З 2007 года ў сувязі са шпіянажам усяго чатыры агента з Сірыі былі абвешчаныя персонамі нон-грата ў Германіі. Прычым расследаванне не можа быць распачата ў дачыненні да чалавека, у якога ёсць дыпламатычны імунітэт, адзначылі ў МУС Германіі.

Паводле Корреспондент.net