Таджыкістан: расійскіх афіцэраў падазраюць у згвалтаванні і забойстве дзяўчыны
Таджыкістан абураны жорсткім забойствам маладой таджычкі Шоіры Джабіравай. У здарэнні, што адбылося ў ноч з 4 на 5 лістапада, падазраюць афіцэраў расійскай 201-й ваеннай базы, якая дыслакуецца ў Душанбэ.
Фота: bbc.com
Афіцыйны Душанбэ запатрабаваў ад расійскага боку прыняць тэрміновыя "меры па недапушчэнні здзяйснення падобных дзеянняў вайскоўцамі расійскай ваеннай базы ў Таджыкістане", гаворыцца ў афіцыйнай ноце МЗС Таджыкістана, якая напярэдадні была ўручаная амбасадару Расіі ў краіне Ігару Лякін-Фралову.
"Тое, што здарылася не адпавядае духу традыцыйнага сяброўства і стратэгічнага партнёрства паміж нашымі дзвюма краінамі. Таджыкскі бок патрабуе ад расійскага боку даць аб'ектыўную ацэнку таму, што адбылося", — гаворыцца ў ноце МЗС Таджыкістана.
Цела маладой жанчыны было знойдзена на смеццевай звалцы ў скрынцы недалёка ад расійскай ваеннай базы са слядамі жорсткага збіцця. Па словах родных, усё цела дзяўчыны пакрыта сінякамі, разбітая сківіца.
Крыніца ў МУС Таджыкістана паведаміла Рускай службе Бі-бі-сі, што дзяўчына перад смерцю была жорстка збітая і згвалтаваная.
22-гадовая Шоіра Джабірава працавала памочніцай кухара ў адным з душанбінскія кафэ і была знаёмая з расійскімі вайскоўцамі, якія часта прыходзілі вячэраць у гэтую ўстанову.
Па падазрэнні ў забойстве жанчыны
затрыманы расійскі афіцэр Іван Шчарбакоў — старшы лейтэнант, які служыў у Душанбэ па кантракце.
Па папярэдніх дадзеных, Шчарбакоў запрасіў яе да сябе ў інтэрнат, дзе дзяўчыну
пазней знайшлі мёртвай.